Top.Mail.Ru

Кантракты і пагадненні амаль на $110 млн падпісаны падчас візіту беларускай дэлегацыі ва Узбекістан

Завяршыўся афіцыйны візіт урадавай дэлегацыі на чале з Прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным ва Узбекістан, сума падпісаных кантрактаў і пагадненняў — амаль $110 млн. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва былі абмеркаваны на сустрэчы Аляксандра Турчына з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. 

У праграме двухдзённага візіту таксама былі перагаворы з Прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым і наведванне шэрагу вытворчых пляцовак. 

Прэм’ер-міністр Беларусі азнаёміўся з дзейнасцю Самаркандскага аўтамабільнага завода (SamAuto), які вось ужо чвэрць стагоддзя адыгрывае ключавую ролю ў развіцці транспартнай інфраструктуры Узбекістана. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада наведаў шоў-рум групы кампаній SAG (Sam Antep Gilam) — найбуйнейшага холдынга Цэнтральнай Азіі па вытворчасці дываноў і тэкстылю. Таксама Аляксандр Турчын азнаёміўся з прэзентацыяй вытворчых магутнасцяў групы кампаній «Сервалюкс», якая ва Узбекістане рэалізуе інвестыцыйны праект па стварэнні аграпрамысловага комплексу, што спецыялізуецца на вытворчасці мяса птушкі і камбікармоў.

У Ташкенце Прэм’ер-міністр усклаў вянок да манумента Незалежнасці ў парку «Янгі Узбекістан» — 60-метровай стэлы, увянчанай інсталяцыяй птушкі Хумо, якая з’яўляецца сімвалам міру, працвітання і свабоды. Наведаў Аляксандр Турчын і вытворчы комплекс ТАА TEXNOPARK, размешчаны ў Яшнабадскім раёне сталіцы на тэрыторыі былога Ташкенцкага авіяцыйнага завода. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада наведаў міжнародны гандлёвы цэнтр «Тэрмез».

Аляксандр Турчын таксама прыняў удзел у чацвёртым пасяджэнні Узбекска-беларускага дзелавога савета.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю