Top.Mail.Ru
171

Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і Нацыянальнаму сходу

Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», перадае БелТА.

Агучваючы пасланне, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Сяргей Сівец адзначыў, што ўсямернае забеспячэнне непахіснасці канстытуцыйнага ладу — найважнейшая задача дзяржавы, грамадства і кожнага грамадзяніна — выяўляецца ў абароне суверэнітэту беларускай дзяржавы, умацаванні нацыянальнай бяспекі, рэальным увасабленні ў жыцці канстытуцыйнага прынцыпу народаўладдзя, свабоднай рэалізацыі грамадзянамі гарантаваных дзяржавай канстытуцыйных правоў і свабод, а таксама няўхільным выкананні канстытуцыйных абавязкаў.

«Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што ўзровень канстытуцыйнай законнасці і правапарадку ў нашай краіне дазваляе цалкам забяспечыць выкананне гэтых базавых каштоўнасцяў, дазваляе ў поўнай меры абараніць і гарантаваць рэалізацыю асноўных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, забяспечыць вяршэнства Канстытуцыі», — сказаў Сяргей Сівец.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю