Top.Mail.Ru
223

Канькабежка Дамарацкая заваявала другое золата чэмпіянату краіны

Ганна Дамарацкая стала двухразовай пераможцай чэмпіянату Беларусі па канькабежным спорце 2025 года, паведамляе БелТА.



У другі дзень спаборніцтваў на канькабежным стадыёне «Мінск-Арэны» лідар нашай жаночай спрынтарскай каманды стала лепшай на дыстанцыі 1000 м, паказаўшы вынік 1 хвіл 17,94 сек. Амаль на пяць секунд Ганна перасягнула час сярэбранай медалісткі Сафіі Татурэвіч, тройку замкнула Ксенія Вашкевіч. Раней Дамарацкай не было роўных на пяцісотметроўцы. 

У забегах на адзін кіламетр у мужчын хутчэйшым за ўсіх аказаўся Віктар Рудэнка (1:10,94). Другое месца з адставаннем ад чэмпіёна ў 0,72 сек заняў Антон Бранкоўскі, бронзавую ўзнагароду ўзяў пераможца на дыстанцыі ўдвая карацейшай Уладзіслаў Гапон. На шостай пазіцыі сярод 22 удзельнікаў размясціўся наймацнейшы прадстаўнік айчыннага шорт-трэка Мікіта Мігдалёў.

Таксама 24 кастрычніка спартсмены разыгралі медалі ў камандных гонках праследавання. Перамогу сярод дзяўчат атрымала трыа Мінск-1 у складзе Дамінікі Кухарчык, Паліны Сівец і Ксеніі Вашкевіч. У хлопцаў поспех святкавалі Ягор Дамарацкі, Андрэй Ільюцік і Віктар Рудэнка з каманды Мінск-3. Чэмпіянат Беларусі па канькабежным спорце прадоўжыцца па 26 кастрычніка.

Чытайце таксама: Сталі вядомыя першыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па канькабежным спорце

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю