Беларус Віктар Рудэнка заняў першае месца на чэмпіянаце Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях у Каломне, паведамляе БелТА.
Наш спартсмен паказаў найлепшы рэзультат на дыстанцыі 1500 м — 1 мін 47,51 сек. Графік Сяргея Барадуліна з Чалябінскай вобласці, які стаў другім, Рудэнка апярэдзіў на тры дзясятыя секунды. У дзясятку найлепшых трапілі яшчэ два беларусы: Ягор Дамарацкі замкнуў топ-5, а Ігнат Галавацюк размясціўся на восьмым радку.
У агульным заліку розыгрышу Кубка свету бягучага сезона на дыстанцыі 1500 м Рудэнка заняў 43-е месца. Раней на спаборніцтвах у Каломне перамогу на 500-метроўцы ў дзяўчат атрымала наша Ганна Дамарацкая.