Top.Mail.Ru
123

Канфіскавана больш за 15 тыс. смяротных доз: буйную сетку збыту псіхатропаў раскрылі сталічныя праваахоўнікі

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю выявілі буйную сетку збыту псіхатропаў. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.



Аператыўнікі пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі 20-гадовага замежніка, які атрымліваў аптовыя партыі тавару і фасаваў для кур’ераў ніжэйшага звяна. У яго здымнай кватэры выяўлена і канфіскавана 3,5 кг мефедрону.

Паводле звестак начальніка УНіПГЛ ГУУС Мінска Кірыла Бяркозава, затым міліцыянеры выйшлі на семярых закладнікаў, якія забіралі майстар-закладкі ад першага фігуранта і распаўсюджвалі разавыя дозы наркотыкаў. «Сярод іх — трое замежнікаў і чацвёра беларусаў, у тым ліку дзве дзяўчыны. Усе яны прапрацавалі менш за месяц, самі з’яўляюцца спажыўцамі», — расказаў ён.

З незаконнага абароту канфіскавана больш за 15 тыс. смяротных доз наркотыку. Распачатыя крымінальныя справы, аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю