Супрацоўнікі наркакантролю УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Віцебскай мытняй перакрылі канал пастаўкі псіхатропных рэчываў у Гродна, паведамілі БелТА ва УУС.
Пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаза» сумесна з супрацоўнікамі Віцебскай мытні фігурантаў затрымалі пад Полацкам. Яны везлі з Расіі партыю асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС вагой 1,3 кг. Тавар планавалі распаўсюдзіць у Гродне.
Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Працягваюцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх эпізодаў іх злачыннай дзейнасці.