Top.Mail.Ru

Канаістка Клімава стала чэмпіёнкай свету на дыстанцыі 5000 м

Беларуская канаістка Вольга Клімава атрымала перамогу на чэмпіянаце свету 2025 года, які праходзіць у Мілане, паведамляе БелТА.



У заключны дзень спаборніцтваў наша спартсменка заваявала золата на самай доўгай дыстанцыі ў каноэ-адзіночцы. Клімава пераадолела 5 км за 26 хвілін і 20 секунд, апярэдзіўшы канадку Кэці Вінсэнт, якая ўзяла серабро на 15 сек. 

Вольга Клімава стала трохразовай чэмпіёнкай свету ў гэтым відзе праграмы, раней беларуска станавілася мацнейшай у 2019 і 2021 гадах. Таксама на рахунку Клімавай тры асабістыя перамогі на 5000 метраў на кантынентальных форумах (2018, 2021, 2024).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю