Top.Mail.Ru

Камунальная нагрузка становіцца ўсё цяжэйшай для польскіх абывацеляў

Што ні дзень, то навіна аб павышэнні цэн у краіне-суседцы: то на вываз смецця, то на паслугі грамадскіх медыя, а пра цэннік на ацяпленне наогул маўчым — з-за дарагоўлі многія польскія абывацелі працягваюць карыстацца «брудным» палівам у зімні перыяд, што стварае праблему для здароўя саміх палякаў і экалагічную — для наваколля.


Ударылі маразы, а разам з імі прыйшоў крытычны ўзровень смогу.

Як паведамляе польскае выданне wіadomoscі.onet.pl, высакагорныя, зацішныя і марозныя ўмовы надвор’я прывялі да таго, што краіна паглыбілася ў вельмі шчыльны смог. У многіх гарадах стандарты канцэнтрацыі забруджвання значна перавышаюцца, і, паводле прагнозаў, гэта яшчэ не канец. Жыхары поўдня, усходу і поўначы краіны, гэта значыць тых месцаў, дзе тэмпература застаецца на самым нізкім узроўні, у зоне рызыкі. У рэйтынгу ІQAіr Кракаў цяпер на 7-м месцы ў свеце па забруджванні паветра, знаходзячыся побач з Дэлі і Кабулам.
У чым прычына? Асноўная крыніца яду ў паветры не заводы, а прыватны сектар. Палякі працягваюць грэцца «брудным» палівам. 

Так, 44 % дамоў ацяпляюцца вугалем і дровамі, толькі 28 % выкарыстоўваюць газ і ўсяго 2 % перайшлі на сучасныя ацяпляльныя сістэмы.

Чаму праграму ЕС па замене печаў буксуе? Нягледзячы на субсідыі ад Еўрасаюза, тэмпы пераходу нізкія. Галоўныя бар’еры — высокія тарыфы на электрычнасць і высокі кошт самога абсталявання. Для многіх сем’яў старая «буржуйка» застаецца адзіным даступным спосабам перажыць зіму.

На карце ІQAіr Польшча цяпер — «чырвоная пляма» на фоне суседзяў. Бруднае паветра ад палякаў патокамі распаўсюджваецца на Калінінград, Літву і нават Беларусь, змушаючы людзей дыхаць атрутай.

І гэта далёка не ўсе камунальныя праблемы, звязаныя з высокімі цэнамі на энерганосьбіты і паліва. Цяпер у Польшчы рэзка павышаюць плату за вываз смецця. Якая тут сувязь? Як аказалася — прамая.

Так, мясцовыя органы ўлады па ўсёй краіне праводзяць маштабны перагляд тарыфаў на вываз смецця. У некаторых рэгіёнах яны вырастуць на 25 %, а штогадовыя выдаткі для сем’яў дасягнуць тысяч злотых, паведамляе БелТА са спасылкай на матэрыял партала money.pl.

Сярод прычын таго, што польскія ўлады перакладаюць цяжар выдаткаў на жыхароў, партал называе рост цэн на энерганосьбіты і паліва.

У некаторых месцах у 2026 годзе тарыфы дасягнуць 53 злотых на чалавека за месяц (212 злотых за месяц на сям’ю з чатырох чалавек, што складае амаль 59 долараў, або каля 170 беларускіх рублёў). Штогадовыя выдаткі сям’і з чатырох чалавек могуць перавысіць 700 долараў, або больш за 2 тысячы беларускіх рублёў.

«Гэта рэзкае павышэнне, якое ўдарыць па сямейных бюджэтах, асабліва для шматдзетных сем’яў. Феномен назіраецца па ўсёй краіне, — адзначаецца ў публікацыі. — Аналіз сітуацыі ў дзясятках муніцыпалітэтаў паказвае: сістэмы больш не з’яўляюцца ўстойлівымі, а заканадаўчае абавязацельства па самафінансаванні вывазу смецця не пакідае муніцыпалітэтам выбару».

Галоўнай рухальнай сілай гэтых змяненняў з’яўляюцца макраэканамічныя фактары, на якія мясцовыя органы ўлады маюць абмежаваны ўплыў. Асобныя гарады прыводзяць розныя аргументы. Як тлумачаць гарадскія ўлады Гарволіна на афіцыйным сайце, выніковы рахунак для жыхароў складаецца з доўгага спіса аперацыйных выдаткаў. Вельмі важны рост цэн на электраэнергію і паліва, неабходныя для работы смеццявозаў і прадпрыемстваў па перапрацоўцы адходаў. Так званы збор за вываз смецця, або плата за ўтылізацыю адходаў, таксама мае істотнае значэнне, паколькі няўхільна расце.


Дарэчы

Толькі глухія і сляпыя палякі будуць вызвалены аб збору на медыя 

У Польшчы праходзяць дэбаты пра будучыню абавязковай платы (RTV-ліцэнзія) за наяўнасць тэлевізара і радыё ў доме і аўтамабілі. Пры гэтым ужо вядома, што ў 2026 годзе плата за ліцэнзію будзе павышана. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле партала bіznes.іnterіa.pl. 

Цяперашні ўрад вырашыў павысіць у 2026 годзе плату за выкарыстанне толькі радыёпрыёмніка да 9,5 злотага ў месяц, або звыш 2,6 долара (у 2025 годзе плата складала 8,70 злотага ў месяц), а за тэлебачанне і радыё разам — да 30,5 злотага, або амаль 8,5 долара (2025 годзе — 27,30 злотага). 

Як паведамляецца, ад збору будуць вызвалены глухія і сляпыя людзі, грамадзяне, старэйшыя за 75 гадоў, інваліды І групы або цалкам непрацаздольныя асобы, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю