Top.Mail.Ru

Каму Лукашэнка дае інтэрв’ю? Эйсмант назвала галоўны крытэрый

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у фільме «Час выбраў нас» на тэлеканале «Беларусь 1» расказала, які крытэрый кіраўнік дзяржавы задае для інтэрв’ю, паведамляе БелТА.


«Мы нікому не адмаўляем у інтэрв’ю. Вядома, задаволіць усе запыты немагчыма. Але я магу сказаць пра тое, што кожны запыт, які паступае да нас (няхай гэта будзе буйное сусветнае інфармагенцтва, тэлевізійны канал або меншы сродак інфармацыі), мы ўважліва разглядаем, вывучаем, аналізуем. Тут адзіны крытэрый, які задае нам кіраўнік дзяржавы, — гэта своечасовасць, пападанне ў момант і ў парадак дня. Прэзідэнцкі графік, як мы ведаем, звышнасычаны. Усё павінна быць дакладна, усё павінна быць абгрунтавана», — сказала Наталля Эйсмант.

Гаворачы аб высокай цікавасці сусветных СМІ да беларускага парадку дня ў 2015 годзе, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі адзначыла, што ён быў абумоўлены мноствам фактараў. Гэта і вострая фаза канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, і перагаворы «нармандскай чацвёркі», якія адбыліся ў Мінску, і пярэдадзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«У 2015 годзе ў нас адбылося каля дзясятка буйных медыйных, профільных, скажам так, мерапрыемстваў. Гэта значыць, практычна кожны месяц Прэзідэнт размаўляў у тым ці іншым фармаце са сродкамі масавай інфармацыі», — адзначыла Наталля Эйсмант.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю