Top.Mail.Ru
152

Каманду Беларусі на дамашнім этапе Кубка Садружнасці прадставяць 16 біятланістаў

Стаў вядомы склад беларускай каманды на чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-2025/26, які пройдзе ў «Раўбічах» на бягучым тыдні, паведаміла БелТА.


У склад нашай мужчынскай каманды ўвайшлі Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Сцяпан Данілаў, Мікіта Лабастаў, Ілья Аўсеенка, Максім Варабей, Павел Бялько, Іван Тулацін і Глеб Арлоўскі. У жаночых гонках за медалі паспрачаюцца беларускі Дзінара Смольская, Ганна Сола, Ірына Шаклеіна, Ксенія Варабей, Алена Кулак, Ганна Макарская і Аліна Зайцава. Таксама ў спісе ўдзельнікаў мацнейшыя біятланісты з Расіі.


Спаборніцтвы ў «Раўбічах» пройдуць з 23 па 25 студзеня, спартсмены разыграюць пяць камплектаў узнагарод. У пятніцу адбудуцца спрынтарскія гонкі, дзяўчаты выйдуць на старт у 12.00, хлопцы — у 15.30. У суботу пройдуць гонкі праследавання, на нядзелю запланавана змешаная эстафета. У агульным заліку Кубка Садружнасці ў мужчын лідзіруе Антон Смольскі, жаночую генеральную класіфікацыю ўзначальвае расіянка Хрысціна Разцова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю