Top.Mail.Ru
399

Каманда Протаса абгуляла каманду Шаранговіча ў дабрачынным Матчы зорак хакея

На сталічнай «Алімпік-Арэне» адбыўся дабрачынны матч «Протас супраць Шаранговіча» з удзелам лепшых беларускіх гульцоў і легенд айчыннага хакея, паведамляе БелТА.



Матч у фармаце 3×3 складаўся з трох перыядаў па 12 хвілін. У каманду Шаранговіча ўвайшлі Мікіта Талапіла, Ілля Салаўёў, Кірыл Гатавец, Ілля Шынкевіч, Міхаіл Грабоўскі, Аляксандр Скарэнаў, Ягор Сідараў, Аляксандр Кулакоў і Андрэй Бялевіч. Каманду Пратаса склалі Аляксей Коласаў, Уладзіслаў Калячонак, Дзмітрый Кузьмін, Уладзіслаў Яроменка, Ілля Протас, Іван Драздоў, Сяргей Касціцын, Андрэй Касціцын і Уладзімір Алістраў.

Першы перыяд завяршыўся з мінімальнай перавагай калектыву Шаранговіча (3: 2), абодва капітана закінулі па дзве шайбы. Па ходзе другога гульнявога адрэзка каманда Протаса саступала з лікам 5:7, але дзякуючы хет-трыку Алістрава сышла на перапынак у статусе лідара — 9: 7. У заключнай трэці хакеісты Шаранговіча зраўнялі лічбы, але каманда Протаса ўсё ж даціснула суперніка ў канцоўцы. Фінальны лік — 12: 10.

Трэцяй зоркай паядынку быў прызнаны Сяргей Касціцын, другой зоркай стаў Уладзімір Алістраў, найлепшым гульцом сустрэчы, нягледзячы на паразу, быў названы Ягор Шаранговіч. 

«Дзякуй усім хлопцам, хто адгукнуўся на запрашэнне. Было прыемна ўбачыць многіх і пагуляць разам. Выдатна, што прыйшло шмат заўзятараў. Спадзяюся, усе атрымалі прыемныя эмоцыі ад гульні і ўнеслі свой уклад у добрую справу», — сказаў Аляксей Протас.

Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення матчу, будуць накіраваны на дабрачыннасць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю