Top.Mail.Ru
108

Каманда ФПБ перамагла ў першай жаночай эстафеце ў гісторыі «Мінскай лыжні»

На штогадовым спартыўна-масавым мерапрыемстве «Мінская лыжня» ў «Раўбічах» вызначаны пераможцы і медалісткі ў жаночай эстафетнай гонцы, паведамляе БелТА.


У Год беларускай жанчыны і напярэдадні 8 Сакавіка на «Мінскай лыжні» была ўпершыню праведзена гонка выключна для дзяўчат — «сНЕЖНАЯ ЭСТАФЕТА». Удзел у забегу прынялі 20 каманд, у склад кожнай увайшлі па тры прадстаўніцы прыгожага полу. Стартавы пратакол сабраў супрацоўніц органаў улады і выканаўчых камітэтаў, членаў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Перамогу ў лыжнай эстафеце атрымала трыа Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, за якім беглі работніцы РУП «Белтэлекам» і «БелДІЭ». Другой фінішную рысу перасекла каманда Мінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» з удзелам студэнтак БДУ і БДУФК. Трэцяе месца заняла партыя «Белая Русь», якая ў барацьбе за бронзу ўсяго на паўтары секунды абышла каманду «Іскра» Беларускага саюза жанчын.

На шостай пазіцыі размясцілася каманда Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзясятку мацнейшых замкнула тройка Адміністрацыі Прэзідэнта. Таксама на старт у «Раўбічах» выйшлі жаночыя каманды Апарату Савета Міністраў, Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Першым пераможцам «Мінскай лыжні — 2026» стаў квартэт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, які паказаў найлепшы вынік у біятлоннай змешанай эстафеце каманд вышэйшых органаў улады. Праграму спартыўнага свята прадоўжаць гонка каманд цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў і эстафета каманд рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю