Top.Mail.Ru

Каманда Беларусі выйграла змешаную эстафету на дамашнім этапе Кубка Садружнасці

Беларускія спартсмены атрымалі перамогу ў апошняй гонцы на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне, які прайшоў у «Раўбічах», паведаміла БелТА.


Удзел у змешанай эстафеце 4×6 км прынялі тры чацвёркі з нашай краіны і шэсць расійскіх квартэтаў. У склад галоўнай беларускай каманды ўвайшлі Дзінара Смольская, Ганна Сола, Сцяпан Данілаў і Антон Смольскі. На стартавым этапе Дзінара была бездакорная на стральбе і перадала эстафету другой у 20 секундах ззаду лідара.

Сола адыграла адставанне яшчэ да агнявога рубяжа, а па ходзе свайго адрэзка дыстанцыі ўзначаліла гонку, адарваўшыся ад саперніц на тыя ж 20 секунд. Данілаў, які бег следам, не дапусціў ніводнага промаху і павялічыў гандыкап, на заключным этапе Смольскаму заставалася толькі захаваць першае месца, што ён і зрабіў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю