Top.Mail.Ru
243

Калядны баль, сустрэчы, віншаванні дома. Як у Брэсцкай вобласці пройдзе акцыя «Ад усёй душы»

Мерапрыемствы навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ў Брэсцкай вобласці правядуць паўсюдна. Пра гэта паведамілі БелТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама.


«Наша галоўная задача — акружыць увагай і клопатам пажылых людзей у дні любімых зімовых святаў — Новага года і Каляд. На працягу амаль трох тыдняў у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сацыяльных пансіянатах пройдуць розныя мерапрыемствы, святочныя сустрэчы, канцэртныя і забаўляльныя праграмы, віншаванні дома», — расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Напрыклад, на 9 студзеня для пажылых людзей запланаваны абласны Калядны баль, які пройдзе ў сценах Косаўскага палаца ў Івацэвіцкім раёне.

«У Брэсцкай вобласці папаўняюцца шэрагі сярэбраных валанцёраў пры тэрытарыяльных цэнтрах. Яны аб’ядноўваюць каля 700 актыўных пажылых людзей, сярэдні ўзрост якіх — 72 гады. Самаму старэйшаму валанцёру — 89 гадоў. Так, 14 студзеня валанцёры сярэбранага ўзросту і навучэнцы павіншуюць пажылых людзей з зімовымі святамі», — дадалі ў камітэце.

У Брэсцкай вобласці пражываюць больш за 290 тыс. людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэй. У цэлым насельніцтва Паўднёва-Заходняга рэгіёна складае звыш 1,3 млн чалавек. «Варта адзначыць, што 80 жыхароў Брэстчыны дасягнулі 100-гадовага ўзросту (11 мужчын і 69 жанчын). Напрыклад, у Ленінскім раёне Брэста жыве доўгажыхар, якому споўнілася 105 гадоў», — адзначылі ў камітэце працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама.

Акцыя «Ад усёй душы» працягнецца да 14 студзеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю