У адной з каталіцкіх парафій Брэсцкай вобласці служыць святар з Індыі, паведаміла БелТА.
Харалд Джуд Менезес нарадзіўся ў Цэнтральнай Індыі ў каталіцкай сям’і. З дзяцінства ён марыў стаць святаром. Пасля навучання яго накіравалі служыць у Расію. «Чуў шмат добрага пра Беларусь. Калі з'явілася магчымасць прыехаць сюды, з задавальненнем ёю скарыстаўся», — падзяліўся пробашч касцёла Успення Божай Маці ў аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна. Ён таксама вікарый касцёла Фацімскай Божай Маці ў Баранавічах.
Родныя і сябры са здзіўленнем, але пазітыўна ўспрынялі навіну аб яго пераездзе ў Беларусь. «Яны хуценька паглядзелі ў інтэрнэце, дзе знаходзіцца Беларусь. Старэйшы брат працуе ў фінансавай сферы, ён адразу па валюце пытанне задаў. Хтосьці іншы пытаўся пра ежу, які народ жыве. Пазітыўна ўспрынялі. Яшчэ не ўсе ведаюць (не ўсім аднакурснікам, сябрам расказаў), што цяпер знаходжуся ў Беларусі», — дадаў святар.
Паводле яго, беларусы прынялі добразычліва. «Добрая, дружная атмасфера і ў парафіі, і ў розных установах. Атрымліваў даведкі для працы: заўсёды ўсмешлівыя твары. Мне сустракаюцца людзі, якія вельмі дружныя, адкрытыя. Гэта адна з прычын, па якой для мяне пачалося свята: прыехаў у Беларусь — і пачалося свята», — сказаў пробашч касцёла. Ён вучыць беларускую мову, каб на ёй праводзіць службы