«Скарачэнне ўладамі сумежных краін колькасці функцыянуючых еўрапейскіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю і штучнае стварэнне шматкіламетровых чэргаў не паўплывалі на цікавасць еўрапейцаў да наведвання нашай краіны. На тэрыторыю рэспублікі з 1 чэрвеня па 1 верасня прыбылі 79 892 чалавека з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Акрамя традыцыйнай найбольшай колькасці гасцей з Літвы, Латвіі і Польшчы, часцей за ўсё Беларусь гэтым летам наведвалі грамадзяне Германіі і Эстоніі — каля 8 тыс.і 3,5 тыс. чалавек адпаведна», — адзначылі ў беларускім пагранічным ведамстве.
-
З 1 студзеня бягучага года бязвізавай магчымасцю наведвання Беларусі скарысталіся 163.540 чалавек. За больш чым тры гады, з 15 красавіка 2022 года, — 1195276 жыхароў краін Еўропы.
Бязвізавы ўезд праз наземныя пункты пропуску для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Мяжа Беларусі».