Top.Mail.Ru
73

Каля 8 тыс. прадпрыемстваў Беларусі і Расіі ўцягнутыя ў прамкааперацыю ў Саюзнай дзяржаве

Каля 8 тыс. прадпрыемстваў Беларусі і Расіі ўцягнутыя ў прамкааперацыю ў Саюзнай дзяржаве, паведаміў гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў, паведамляе БелТА.



Аб’ём валавых інвестыцый з Расіі ў Беларусь у 2025 годзе перавысіў $5,1 млрд. «Гэта лічба сведчыць, што ў Беларусі створаны вельмі добрыя, па меншай меры для расіян, умовы для інвестыцый у беларускую эканоміку. На бягучы момант у Беларусі дзейнічае каля 2,5 тыс. сумесных прадпрыемстваў або прадпрыемстваў з расійскім капіталам, часткова або цалкам. У шасці СЭЗ у Беларусі, у тым ліку ў „Вялікім камені“, працуе 70 вытворчых прадпрыемстваў з расійскім капіталам. У прамысловую кааперацыю ўцягнутыя з абодвух бакоў каля 8 тыс. суб’ектаў гаспадарання», — расказаў Юрый Залатароў.

Ён асабліва падкрэсліў, што гэта не аднабаковы рух. Беларускія інвестары таксама ўносяць важкі ўклад у развіццё расійскіх рэгіёнаў.

Пра тое, якія праекты стануць драйверамі інтэграцыі Беларусі і Расіі, расказаў саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў. Паводле яго слоў, ключавой для развіцця стане канцэпцыя тавару Саюзнай дзяржавы. Гэта не проста маркіроўка, а аснова для фарміравання агульнай прамысловай палітыкі.

Структура тавараабароту ўжо змянілася. Уведзеная ў строй Беларуская АЭС зняла пытанне энерганосьбіта, але паставіла новыя задачы. «Паўстае пытанне супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы. Атамная электрастанцыя — гэта стварэнне ў Беларусі цэлай атамнай галіны. Не толькі Міністэрства энергетыкі, але і сур’ёзны складнік атамнай энергетыкі, звязаных вытворчасцяў. Гэта цэлы кластар», — адзначыў Пётр Фралоў.

Савецкая спадчына ў станкабудаванні і аўтамабілебудаванні атрымлівае новае развіццё. Да яго дадаюцца авіяцыйная галіна і робататэхніка. Рэалізуецца праект па стварэнні блізкамагістральнага самалёта пад назвай «Асвей». Важны кірунак — распрацоўка прамысловага праграмнага забеспячэння. Па лініі Мінпрамгандлю Расіі і Мінпрама Беларусі створана рабочая група па стварэнні такой платформы, праграмнага забеспячэння, якое можа быць выкарыстана ў інтарэсах прамысловых гігантаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю