Top.Mail.Ru
72

Каля 5,2 тысячы навучэнцаў знайшлі працу ў перыяд вясновых канікул пры дапамозе службы занятасці

Сёлета асноўны акцэнт зроблены на павелічэнне колькасці працаўладкаванай моладзі ў вольны ад вучобы час, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.



У планах ведамства на 2026 год запланавана ўцягнуць больш як 57 тысяч маладых людзей у праграму часовай працоўнай занятасці. Фінансаванне дзяржавы на гэтыя мэты складае 20,7 мільёна рублёў, яно прадугледжана Дзяржаўнай праграмай «Збалансаваны рынак працы».

У рэйтынг асноўных відаў работ для падлеткаў увайшлі работы па добраўпарадкаванні тэрыторый (азеляненне вуліц і паркаў, уборка смецця); рамонтна-будаўнічыя работы (рамонт спартыўных пляцовак, спартыўнага інвентару, наглядна-навучальных дапаможнікаў і кніг, школьнай мэблі і кабінетаў, музеяў, складскіх памяшканняў і іншыя); праца ў якасці падсобных рабочых у лясгасах і будаўнічых арганізацыях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю