Каля 11 млн чалавек у амерыканскім штаце Каліфорнія апынуліся ў зоне рызыкі з-за магчымых паводак, выкліканых серыяй моцных штормаў, перадае БелТА.
Па даных канала, улады аб'явілі эвакуацыю ў шэрагу раёнаў акругі Лос-Анджэлес. У зоне патэнцыяльнай пагрозы знаходзяцца таксама асобныя раёны Сан-Францыска.
З 15 лютага на Каліфорнію абрынуліся праліўныя дажджы, якія суправаджаюцца штармавым ветрам. У асобных раёнах чакаецца да 25 мм ападкаў, што для Лос-Анджэлеса складае амаль чвэрць сярэднямесячнай нормы. Інтэнсіўныя дажджы могуць прывесці да раптоўных паводак і апоўзняў.