Каля 10 тыс. чалавек сталі ўдзельнікамі Магілёўскага міжнароднага марафону. Пра гэта расказаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Іван Ціхан, паведамляе БелТА.

Правядзенне масавага спартыўнага свята для абласнога цэнтра ўжо стала традыцыяй. І, нягледзячы на дастаткова золкае і прахалоднае надвор’е, настрой у гасцей выдатны, а настрой у спартсменаў — пакараць новыя вяршыні.
«Магілеўскі міжнародны марафон у гэтым годзе сабраў каля 10 тыс. удзельнікаў. У ім прабягуцца як самыя маленькія аматары бегу, так і прафесіяналы, таму што ў рамках аматарскага забегу адбудзецца адкрыты чэмпіянат СНД па марафоне, куды прыехалі прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Іван Ціхан.
Прафесіяналы сёння будуць змагацца за перамогу і рэкорды, падкрэсліў старшыня БФЛА. Але і проста аматары бегу сёння таксама будуць ставіць рэкорды — асабістыя.
На марафоне пануе асаблівая атмасфера. «Бег — гэта той від спорту, які даступны ўсім. І, як казаў Гіпакрат, калі хочаш быць прыгожым — бегай, калі хочаш быць разумным — бегай, калі хочаш быць здаровым — бегай», — адзначыў ён.
