Top.Mail.Ru
292

Калмыкія згадвае беларускага паэта

У Элісце — сталіцы Рэспублікі Калмыкія (Расійская Федэрацыя) прайшла II «Усерасійская канферэнцыя «Народы Расіі на абароне Айчыны», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Трохдзённы навукова-практычны сімпозіўм сабраў сотні вучоных, маладых даследчыкаў. Акцэнт большасці дакладаў і выступленняў быў зроблены на ваенна-патрыятычным выхаванні грамадства. 

Доктар філалагічных навук Р. Ханінава, літаратуразнаўца Э. Валетава ў сваім сумесным дакладзе звярнуліся да творчасці беларускага паэта-франтавіка, агучыўшы наступную тэму — «Вершы беларускага паэта-франтавіка Аляксея Пысіна ў калмыцкіх перакладах». Выбар навуковага даследвання для Калмыкіі зусім невыпадковы. Два вялікіх творцы, чыё лёсы былі звязаны з Вялікай Айчыннай вайной, беларускі паэт Аляксей Пысін і калмыцкі пісьменнік і беларускі партызан Міхаіл Хонінаў сябравалі, сустракаліся, ліставаліся паміж сабою. У Мінску выйшла кніга М. Хонінава «Жураўлі над стэпам» у перакладзе Аляксея Пысіна. 

А ўжо ў нашы дні вершы А. Пысіна на калмыцкую мову пераўвасобіў калмыцкі паэт і перакладчык Эрдні Канкаеў. Рыма Міхайлаўна Ханінава ў многіх сваіх даследваннях згадвае Аляксея Пысіна, расказвае пра яго ваенную лірыку. 

Матэрыялы Усерасійскай канферэнцыі з дакладам пра беларускага мастака слова ўжо паступілі ў Магілёўскую абласную бібліятэку імя У. І. Леніна і ў Бярэзінскую раённую бібліятэку (на Магілёўшчыне, Міншчыне, у прыватнасці, на Бярэзіншчыне Міхаіл Хонінаў партызаніў, у пасляваенны час адзначаны званнем «Ганаровы грамадзянін горада Беразіно»)., а таксама ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

Мікола Берлеж 



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю