Top.Mail.Ru

Калі з вуліц Мінска прыбяруць белы налёт?

Намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Арцём Ганчар расказаў у прэс-цэнтры БелТА, калі пачнуць прыбіраць белы налёт з вуліц Мінска.


«Белыя дарогі ў нас штогод пры завяршэнні зімовага перыяду. У мэтах недапушчэння галалёдзіцы і барацьбы са снегам пры яго наяўнасці выкарыстоўваюцца процігалалёдныя матэрыялы, такія як тэхнічная соль і пясчана-саляная сумесь. Пры ўзаемадзеянні з ападкамі працэс плаўлення адбываецца хутчэй. У дадзены зімовы перыяд з-за доўгай адсутнасці снежных ападкаў і мокрага снегу гэты працэс запаволіўся. Цяпер, калі будзе станоўчая тэмпература, мы пачнём работы па мыйцы вулічна-дарожнай сеткі», — адзначыў Арцём Ганчар.

У Мінску з году ў год (што праверана вопытам і абумоўлена эканамічнай мэтазгоднасцю) прымяняецца стандартная тэхнічная соль — мінеральны галіт маркі А, які здабывае «Беларуськалій», і сумесі на яго аснове. Цяпер дарожнікі не мыюць дарогі з прычыны перападаў тэмпературы, бо гэта можа прывесці да галалёдзіцы.

«Патроху лакальна і вельмі педантычна мы пачынаем выконваць работы, звязаныя з мыйкай праезных частак і тратуараў. Масава выконваць гэта мы цяпер не можам, бо ў начны час прагназуюцца нулявыя альбо адмоўныя тэмпературы», — дадаў намеснік гендырэктара.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю