Нацыянальны парк Белавежская пушча аб’яўляе пра старт сезона зімовых забаў з 17 студзеня. Наведвальнікаў чакаюць чысты снег, актыўны адпачынак і магчымасць атрымаць асалоду ад зімовых краявідащ. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
У гэту суботу тут адкрываецца пракат інвентару
-
Лыжы з чаравікамі — 10 BYN / гадзіна (для спорту і хуткасці).
-
Санкі — 3 BYN / гадзіна (весялосць для ўсёй сям’і).
-
Маршрут «Азёрнае кола» — 5 BYN (прагулка ў зімовай цішыні).
Дзе катацца на санках?
-
Па тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам.
-
Уздоўж вальераў з жывёламі — можна палюбавацца зубрамі.
Квіткі: 14 BYN (дарослы), 9 BYN (дзіцячы) — да зуброў/у музей.
Дзе ўзяць інвентар?
У разлікова-інфармацыйным цэнтры (справа ад цэнтральнага ўвахода ў парк).