Часовае абмежаванне на продаж алкагольных напіткаў уводзіцца згодна з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта № 4073 ад 14.05.2025 г. Аб гэтым паведамляе «Прысталічча».
Так, алкагольныя напіткі нельга будзе купіць з 08.00 24 мая да 08.00 25 мая ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі. Але гэта не ўсе даты.
У сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі абмежаванні на продаж будуць дзейнічаць з 08.00 13 чэрвеня да 08.00 14 чэрвеня.
Рашэнне не распаўсюджваецца на раздробны гандаль у аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў.