Top.Mail.Ru
135

Калі ў Беларусі адключаць ацяпленне?

У 2025 годзе ацяпляльны сезон у краіне пачалі завяршаць толькі ў сярэдзіне красавіка. У бягучым дакладнай даты адключэння цяпла ўлады пакуль не называюць, бо ўсё залежыць ад умоў надвор’я. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».

Калі скончыцца ацяпляльны сезон і што для гэтага павінна адбыцца? Разбіраемся.

Не па календары, а па тэмпературы

Парадак завяршэння ацяпляльнага сезона замацаваны пастановай Савета Міністраў № 286 ад 14 мая 2020 года. Рашэнне прымаюць мясцовыя выканаўчыя камітэты — аблвыканкамы, райвыканкамы і гарвыканкамы.

Галоўны арыенцір — не дата ў календары, а ўстойлівае пацяпленне.

+8 °C тры дні запар — ключавая ўмова

Ацяпленне могуць адключыць, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох сутак запар складае не ніжэй за +8 °C.

Пры гэтым улічваюцца і прагнозы Белгідрамета.

Важна разумець: калі днём на вуліцы +14 °C, але ўначы тэмпература апускаецца да нуля або ніжэй, сярэднясутачны паказчык можа не дацягнуць да неабходнага ўзроўню. У такім выпадку батарэі застануцца гарачымі.

Як праходзіць адключэнне

Пасля прыняцця рашэння камунальныя службы інфармуюць жыхароў аб завяршэнні сезона.

Далей спецыялісты па ўзгадненні з энергазабеспячальнымі арганізацыямі паэтапна адключаюць ацяпленне на цеплавых пунктах.

Хто «астыне» першым, а хто — апошнім

Адключэнне праходзіць у некалькі чэргаў.

Спачатку цяпло перастаюць падаваць на прамысловыя прадпрыемствы, а таксама ў адміністрацыйныя і грамадскія будынкі.

Затым — у жылыя дамы, інтэрнаты, лазні, тэатры і ўстановы адукацыі (акрамя школ і дзіцячых садкоў).

У апошнюю чаргу ацяпленне адключаюць у школах, дзіцячых садках, медыцынскіх арганізацыях, установах сацабароны, гасцініцах, музеях, бібліятэках і архівах.

Сацыяльна значныя аб’екты традыцыйна атрымліваюць цяпло даўжэй за астатніх.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю