Top.Mail.Ru

Калектывы з дзесяці краін выступяць на тэатральным фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце

У Брэсце з 10 па 19 верасня пройдзе 30-ы міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа», паведамілі БелТА арганізатары. 


З моманту свайго заснавання ў 1996 годзе фестываль аб’яднаў на брэсцкай зямлі артыстаў больш як з 60 краін свету. За гэтыя гады на пляцоўках «Белай Вежы» было паказана 770 спектакляў. У час юбілейнага форуму гледачы ўбачаць пастаноўкі калектываў-лаўрэатаў мінулых гадоў. «Шляхам прафесійнага адбору экспертны савет сфарміраваў афішу тэатральнага фестывалю, у якім прымуць удзел калектывы з дзесяці краін свету: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана», — расказалі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы (БАТД).

За гэтыя дні публіка зможа атрымаць асалоду ад 30 спектакляў. Прадстаўлена шырокая жанравая палітра. На «Белай Вежы» будуць драматычныя, музычныя, эксперыментальныя пастаноўкі тэатра лялек, балет, опера Уцзюй, а таксама вулічныя спектаклі. Убачыць іх можна будзе на шасці пляцоўках: у вялікай і малой залах БАТД, Брэсцкім тэатры лялек, Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, на плошчы Леніна і набярэжнай Францыска Скарыны. Паказы адбудуцца на беларускай, рускай, балгарскай, армянскай, грузінскай, кітайскай, цыганскай, узбекскай мовах і мове комі.

Урачыстае адкрыццё пройдзе ў незвычайным фармаце. Яно адбудзецца вечарам 10 верасня на набярэжнай Францыска Скарыны паказам балета «Лебядзінае возера». Сваім майстэрствам і вытанчанасцю гледачоў парадуюць артысты Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра класічнага балета Н.Касаткінай і В.Васілёва з Масквы.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Брэсцкі аблвыканкам, Міністэрства культуры пры падтрымцы Брэсцкага гарвыканкама, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю