Top.Mail.Ru
234

Каледжы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Каледжы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА.



У выпускнікоў 9-х класаў на бюджэтныя месцы дакументы прымуць па 1 жніўня, на платныя — па 6 жніўня. Выпускнікі 11-х класаў змогуць падаць дакументы на бюджэт па 12 жніўня, на платную форму атрымання адукацыі — па 14 жніўня. Дзевяцікласнікам, якія будуць здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці, дакументы трэба прынесці па 1 жніўня, адзінаццацікласнікам — па 6 жніўня. Для выпускнікоў 9-х класаў уступныя іспыты пройдуць з 2 па 7 жніўня, для выпускнікоў 11-х — з 7 па 10 жніўня. Першую катэгорыю абітурыентаў на бюджэтныя месцы залічаць па 5 жніўня, на платныя — па 15 жніўня, другую катэгорыю абітурыентаў на бюджэт — па 9 жніўня, на платныя месцы — па 17 жніўня.

На сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў завочнай форме за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове прыём дакументаў пройдзе з 15 кастрычніка па 30 лістапада, залічэнне адбудзецца па 10 снежня.

Сёлета 173 каледжы і 34 іншыя ўстановы адукацыі будуць набіраць выпускнікоў 9-х і 11-х класаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Усяго плануецца набраць каля 38,6 тыс.навучэнцаў, з іх 28,3 тыс. — на бюджэт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю