Top.Mail.Ru
210

Качанава: Парламенцкая дыпламатыя мае велізарны патэнцыял для ўмацавання міжцывілізацыйнага дыялогу

У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі прайшла сустрэча кіраўнікоў парламентаў краін — членаў групы сяброў нейтралітэту на тэму «Міжпарламенцкі дыялог — ключавы інструмент забеспячэння міру і даверу на глабальным узроўні», перадае БелТА.



Група сяброў нейтралітэту ў імя міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця — нефармальнае аб’яднанне дзяржаў — членаў ААН, створанае па ініцыятыве Туркменістана. У яе ўваходзяць 27 краін, сярод іх Беларусь, Расія, Венесуэла, Егіпет, Казахстан, Кітай, Марока, Узбекістан і іншыя. Група ўяўляе сабой платформу для развіцця шматбаковага дыялогу па пытаннях практычнага прымянення прынцыпаў нейтралітэту ў мэтах прадухілення канфліктаў, ліквідацыі іх прычын і наступстваў, а таксама пры вырашэнні гуманітарных праблем.

У сустрэчы з беларускага боку прыняла ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, а таксама старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Наталля Якубіцкая і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Юрый Панфілаў.

Наталля Качанава адзначыла, што Беларусь — міралюбная дзяржава, якая праводзіць палітыку добрасуседства. «Яна ляжыць у аснове нашай парламенцкай дзейнасці. Мы супрацоўнічаем і аб’ядноўваемся ў саюзы і стратэгічныя партнёрства з краінамі добрай волі, якія нацэлены на мір і стваральнае развіццё. Парламенцкая дыпламатыя валодае каласальным патэнцыялам для ўмацавання міжцывілізацыйнага дыялогу, што асабліва важна ва ўмовах складанага станаўлення шматпалярнага, больш справядлівага светапарадку. Бягучая сітуацыя як ніколі патрабуе пастаноўку ў аснову міждзяржаўных адносін прынцыпаў добрасуседства, раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу. Пра гэта на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цяньцзіне гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў аснове міжнародных адносін павінны ляжаць сапраўдная шматбаковасць і раўнапраўнае партнёрства. Нам, членам групы сяброў нейтралітэту, трэба актыўна прасоўваць гэтыя ключавыя прынцыпы на шматбаковых міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Голас парламентарыяў павінен быць гучны», — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. 

  • На сустрэчы таксама гаварылася аб тым, што толькі шматпалярны свет можа забяспечыць роўную і непадзельную бяспеку, павагу міжнароднага права і прызнанне разнастайнасці шляхоў развіцця. «Летась на адкрыцці другой Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы наш Прэзідэнт выступіў за стварэнне агульнай прасторы даверу і супрацоўніцтва, за аб’яднанне краін не супраць каго-небудзь, а ў імя агульнай мэты, каб пазбегнуць фатальнага цывілізацыйнага разлому. Мінск 28-29 кастрычніка прыме ўдзельнікаў ужо трэцяй Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, на якой Беларусь і Расія выступяць з ініцыятывай прыняцця сумеснай заявы пад назвай „На шляху да еўразійскай Хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі“. Заклікаем групу сяброў нейтралітэту далучыцца да гэтай сумеснай заявы», — сказала спікер.

Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся, што ва ўмовах складаных геапалітычных трансфармацый вельмі важна зберагчы і прымножыць вечныя каштоўнасці міру і ўсеагульнай бяспекі, развіваць дружалюбныя адносіны паміж нацыямі, вырашаць супярэчнасці праз супрацоўніцтва. «Гэта магчыма толькі пры кансалідацыі дзяржаў-аднадумцаў, якія прасоўваюць міралюбны парадак дня і стваральныя ініцыятывы. Парламентарыі знаходзяцца ў авангардзе гэтай важнай цывілізацыйнай місіі. У нашай групы сяброў нейтралітэту — велізарны патэнцыял для абароны і зацвярджэння шматпалярнасці, фарміравання справядлівай, устойлівай і непадзельнай сістэмы бяспекі, а таксама забеспячэння непахіснасці нормаў і прынцыпаў міжнароднага права», — дадала Наталля Качанава. 

Уступнае слова належала старшыні Меджліса Туркменістана Дуньягазель Гулманавай. Сярод выступоўцаў таксама была Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Матвіенка, намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Шолбан Кара-оол, генеральны сакратар Міжпарламенцкага саюза Марцін Чунгонг, старшыня Камітэта па міжнародных адносінах, абароне і бяспецы Сената Парламента Казахстана Андрэй Лукін, старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжао Лэцзі і іншыя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю