Гутарка Старшыні Савета Рэспублікі і Старшыні Савета Федэрацыі адбылася ў Маскве ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
У ходзе гутаркі спікеры закранулі пытанні падрыхтоўкі XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Наталля Качанава і Валянціна Матвіенка таксама надалі ўвагу правядзенню гэтым летам культурна-адукацыйнага праекта «Цягнік Памяці». Праект стартаваў у 2022 годзе па ініцыятыве кіраўнікоў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі і сёлета пройдзе пяты раз.