Для беларусаў памяць святая. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» у час мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне з дня трагедыі беларускай вёскі.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла, што ў нашай краіне памяць — святая: «І мы стараемся яе перадаваць з пакалення ў пакаленне. Таму што для нас гэта скрэпы нашага патрыятызму і любові да сваёй Радзімы. Няма такой сям’і ў Беларусі, якой бы не кранула гэтая трагедыя. Як можна забыцца, калі гэта датычыцца тваёй сям’і?» — адзначыла спікер.
Войны прыходзілі на нашу зямлю не па нашай ініцыятыве, падкрэсліла Наталля Качанава: «Гэта страшная трагедыя. Людзі разумеюць гэта і цэняць мір. Самае галоўнае для чалавека — гэта мір, магчымасць жыць, ствараць сем’і, нараджаць дзяцей і не баяцца за іх будучыню. Не баяцца, што заўтра адбудзецца гэтая страшная трагедыя, якая была 82 гады таму тут, на гэтым месцы, на святым для нас месцы. А такіх месцаў у Беларусі вельмі шмат. І правільна гаворыць наш Прэзідэнт, што Беларусь — гэта жывы помнік той вайне. Мы павінны цаніць, што мы жывём у мірнай краіне», — дапоўніла спікер.