Top.Mail.Ru
90

Кааперацыя і будаўніцтва. Якія праекты звязваюць Беларусь і Калужскую вобласць

Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селівёрстаў наведвае з рабочым візітам Калужскую вобласць. Адзін з ключавых пунктаў праграмы паездкі — перагаворы з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна Уладзіславам Шапшой, паведаміла БелТА. 


Падчас перагавораў пасол адзначыў, што сярод галоўных кааперацыйных праектаў Беларусі і Калугі — вытворчасць камунальных дарожных машын на базе шасі МАЗ на пляцоўцы Калужскага прадпрыемства «Меркатар». Ён прапанаваў калужскай дэлегацыі падчас запланаванага на лета візіту ў Беларусь наведаць шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку ў сферы АПК, каб азнаёміцца з магчымымі праектамі будучага супрацоўніцтва.

«Кіраўнікі нашых дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў арыентуюць нас на замяшчэнне крытычна важных тавараў, таго, што мы можам зрабіць самі, шляхам кааперацыйных сувязяў. Гэта важна і для людзей, і для вытворчасці, і для развіцця», — падкрэсліў Юрый Селівёрстаў.


Пасол таксама звярнуў увагу на паспяховае ўзаемадзеянне ў сферы будаўніцтва. «Улічваючы, што Беларусь знаходзіцца недалёка ад Калужскай вобласці, сам бог загадаў нашым будаўнікам працаваць разам, ствараючы цікавыя, прыгожыя і, галоўнае, патрэбныя людзям аб’екты», — заўважыў ён.

Юрый Селівёрстаў адзначыў і важнасць развіцця турыстычных сувязяў паміж Беларуссю і Калужскай вобласцю, паколькі перад удзельнікамі Саюзнай дзяржавы стаіць актуальная задача павелічэння ўкладу гэтай галіны ў ВУП. «Думаю, што наша сустрэча дазволіць і далей развіваць супрацоўніцтва абсалютна ў сяброўскім, партнёрскім ключы», — рэзюмаваў пасол.

Акрамя перагавораў з кіраўніком рэгіёна ў праграме рабочай паездкі — наведванне шэрагу прамысловых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць з Беларуссю кааперацыйныя праекты, а таксама жылога мікрараёна і школы, якія ўзводзяць беларускія будаўнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю