Лідары краін «кааліцыі ахвотных» абмеркавалі падчас відэаканферэнцыі падрыхтоўку адпраўкі войскаў ва Украіну ў выпадку спынення баявых дзеянняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве канцылярыі прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, паведамляе ТАСС.
Цяпер прадстаўнікі «кааліцыі ахвотных» маюць намер у найбліжэйшыя дні сустрэцца з амерыканскімі партнёрамі для выпрацоўкі планаў па забеспячэнні гарантый бяспекі для Украіны і падрыхтоўкі размяшчэння сіл стрымлівання, калі баявыя дзеянні спыняцца.
Акрамя таго, у заяве гаворыцца, што лідары таксама абмеркавалі магчымасць увядзення новых антырасійскіх санкцый.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сваю чаргу паведаміў, што лідары краін «кааліцыі ахвотных» пацвердзілі далейшую падтрымку Украіны.
Паводле інфармацыі еўрапейскіх СМІ, адной з галоўных тэм відэаканферэнцыі стала абмеркаванне так званых гарантый бяспекі Украіны. У Еўропе мяркуюць, што яны павінны прадугледжваць разгортванне ва Украіне войскаў краін NATO.