Top.Mail.Ru
208

Каўчэг з часцінкай мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца даставяць у Гомель

Вялікую святыню хрысціянскага свету даставяць у Гомель, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскую епархію.

Каўчэг з часцінкай мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца з 19 снежня па 4 студзеня будзе знаходзіцца ў храме святых мужа і жонкі князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Вернікі змогуць пакланіцца святыні і памаліцца каля мошчаў вялікага ўгодніка Божага штодня. Як удакладнілі ў епархіі, храм адкрыты кожны дзень з 7.00 да 19.00. Каля мошчаў штодня будуць здзяйсняцца малебны з чытаннем акафіста свяціцелю Мікалаю. 

Для хрысціян Мікалай Цудатворац — адзін з самых шанаваных святых. Усё сваё зямное жыццё ён прысвяціў служэнню Богу і дапамогі бліжнім. Да яго звяртаюцца ў малітвах з надзеяй на дапамогу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю