Top.Mail.Ru

Ізраіль напаў на Іран, у адказ Тэгеран запусціў ракеты. Што адбываецца на Блізкім Усходзе?

Ізраіль у ноч на 13 чэрвеня нанёс авіяўдары па Іране. Выбухі прагрымелі ў Тэгеране, Харэмабадзе, Хамадане, таксама быў атакаваны ядзерны аб’ект у Натанзе. У Мінабароны Ізраіля назвалі ўдар па Іране прэвентыўным. Крокі ў адказ з боку Тэгерана не прымусілі сябе доўга чакаць: у бок Ізраіля паляцелі ракеты, прарваўшы знакамітую абарону СПА — «Жалезны купал» аказаўся не такім ужо і жалезным.


Напад на Іран ізраільскія ўлады патлумачылі асцярогамі ў сувязі з ядзернай праграмай Тэгерана. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў, што мэта аперацыі — ліквідаваць пагрозу, якую Іран нясе самому выжыванню Ізраіля.

У сваю чаргу вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ў сваім пасланні грамадзянам краіны назваў злачынствам удары Ізраіля па Іране і заявіў, што Ізраіль чакае «горкі і жахлівы лёс». Як паведаміў корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана (КВІР), Ісламская Рэспубліка ў адказ на ўдары Ізраіля пачала аперацыю «Праўдзівае абяцанне 3» па ваенных цэлях у Ізраілі. Праўда, дасталося не толькі вайскоўцам.

Аб’екты энергетычнай інфраструктуры сталі мэтай ракетнага ўдару Ірана па тэрыторыі Ізраіля, паведаміла іранскае агенцтва Fars.

Fars адзначае, што «высокадакладныя ракеты паразілі ключавыя ізраільскія энергетычныя аб’екты». Ракетны ўдар выклікаў перабоі ў працы сістэмы электразабеспячэння ў цэнтральных раёнах Ізраіля, а таксама вывеў са строю частку крытычна важнай інфраструктуры.

Энергетычным аб’ектам Ісламскай Рэспублікі таксама «прыляцела» ў адказ, на што Іран адрэагаваў атакамі па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Хайфе, аб чым паведаміла іранскае дзяржаўнае тэлебачанне.

171929532.jpg

Ізраіль таксама ў даўгу не застаўся, нанёсшы ўдары па двух нафтасховішчах у Тэгеране, — на абодвух аб’ектах узнік пажар. Пра гэта паведамілі іранскія агенцтвы Fars і Tasnіm. У прыватнасці, атацы падвергліся нафтасховішчы ў раёнах Кан і Шахран.

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла таксама, што ізраільскія ВПС пачалі наносіць удары па ваенных аб’ектах у Тэгеране.

«ВПС Ізраіля цяпер наносяць удары па вайсковых цэлях у Тэгеране», — агучылі даныя ізраільскія вайскоўцы 15 чэрвеня. Яны дадалі, што паралельна ізраільская армія вядзе дзейнасць па перахопе ракет, запушчаных з Ірана па ізраільскай тэрыторыі.

Акрамя таго, Ізраіль прасіў Адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далучыцца да канфлікту з Іранам для знішчэння ядзернай праграмы Тэгерана. Пра гэта інфармуе амерыканскі партал Axіos, які арыентаваны на даныя двух ізраільскіх чыноўнікаў.

Крыніца партала не выключае, што Штаты могуць далучыцца да аперацыі, бо, паводле яго слоў, амерыканскі лідар у нядаўняй гутарцы з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху намякаў, што пры неабходнасці зробіць гэта.

Паводле паведамлення ізраільскай крыніцы партала Axіos, у Амерыцы таксама разглядаюць просьбу блізкаўсходняй краіны далучыцца да супрацьстаяння з Іранам, а ізраільскія ўлады спадзяюцца на згоду.

2865644_135_1.jpg

З боку ЗША парталу пацвердзілі атрыманы адміністрацыяй Дональда Трампа заклік ад Ізраіля далучыцца да канфлікту. Пры гэтым прадстаўнік Штатаў пазначыў, што гэты варыянт у адміністрацыі не разглядаюць.

На брыфінгу ў нядзелю афіцыйны прадстаўнік арміі Ізраіля Эфі Дэфрын заявіў, што ізраільскія вайскоўцы атакавалі ў Іране ўжо больш за 250 цэляў і працягваюць наносіць удары.

Паводле яго слоў, былі атакаваныя больш за 250 цэляў, звыш 720 кампанентаў ваеннай інфраструктуры. «І ў гэтыя гадзіны мы працягваем атакаваць дзясяткі аб’ектаў у Тэгеране», — паведаміў ён.

Разам з тым у ноч на 15 чэрвеня ЦАХАЛ зафіксаваў запуск 60 ракет і БПЛА з Ірана і Емена. Эфі Дэфрын адзначыў, што атака была адначасовай. Гэта ракеты класа «зямля — зямля» і дзясяткі беспілотнікаў. «Яны былі выпушчаныя наўпрост з тэрыторыі Ірана і Емена ў напрамку гарадоў і пасёлкаў у ізраільскім тыле», — пазначыў ён.

95.jpg

907.jpg

У сваю чаргу Іран назваў умову, пры якой гатовы спыніць агонь, — калі Ізраіль спыніць сваю агрэсію. Такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС Ісламскай Рэспублікі Абас Арагчы. На сустрэчы з замежнымі дыпламатамі ў Тэгеране афіцыйны прадстаўнік падкрэсліў, што абарона з боку дзяржавы «цалкам легітымная і ажыццяўляецца з пазіцыі сілы». «Калі агрэсія спыніцца, натуральна, спыняцца і нашы дзеянні ў адказ», — запэўніў ён.

Па матэрыялах БелТА і ТАСС

Кампетэнтна

Парламентарый: «Недапушчальна, што ў рамках эскалацыі гінуць мірныя людзі, жанчыны, дзеці»

Беларускія парламентарыі сур’ёзна занепакоеныя новым ваенным вітком эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў.

У прыватнасці, парламентарый асабліва падкрэсліў:

— Недапушчальна, што ў рамках гэтай эскалацыі гінуць мірныя людзі, жанчыны, дзеці. Міжнародная супольнасць даўно аказвае садзейнічанне дзвюм краінам у наладжванні адносін, у вырашэнні наяўных праблем мірнымі сродкамі. Сілавога вырашэння праблем паміж Ізраілем і Іранам, у цэлым ваенна-палітычнай сітуацыі на Блізкім Усходзе, не існуе.

Ён выказаў упэўненасць, што такая эскалацыя, наадварот, перашкаджае рабоце міжнародных механізмаў, у тым ліку і парламенцкіх, — па ўрэгуляванні канфліктаў, наладжванні адносін паміж дзвюма краінамі.

На думку парламентарыя, неабходна ў гэтых умовах праяўляць максімальную стрыманасць і думаць пра тое, як, якімі спосабамі і шляхамі працягнуць перамоўны працэс, у тым ліку па ядзернай праграме Ірана.

Сяргей Рачкоў агучыў сур’ёзную занепакоенасць беларускіх парламентарыяў новым ваенным вітком эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам:

— Мы занепакоеныя тым, што бакі не знаходзяць згоды і не бачаць магчымасці ўрэгулявання гэтай праблемы менавіта палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. І тут важна яшчэ раз адзначыць, што іншых магчымасцяў і механізмаў, акрамя палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання, не існуе.

На заканчэнне Сяргей Рачкоў адзначыў:

— Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі падтрымлівае намаганні па ўрэгуляванні гэтага канфлікту, па пошуку мірных шляхоў яго вырашэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю