Top.Mail.Ru

Іванец: Набор у каледжы сёлета практычна ў 1,5 раза перавышае набор у ВНУ

Набор у каледжы сёлета практычна ў 1,5 раза перавышае набор у ВНУ. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час наведвання сталічных каледжаў, перадае БелТА.


«Набор у каледжы сёлета практычна ў 1,5 раза перавышае набор у ВНУ. Гэта сведчыць аб тым, што структура падрыхтоўкі кадраў для эканомікі краіны на ўзроўні прафтэх-, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на сённяшні момант збалансавана і адпавядае тым патрэбнасцям, якія ёсць на рынку працы», — сказаў Андрэй Іванец.

Міністр адзначыў рост прахадных балаў, сярэдняга бала атэстатаў і пасведчанняў аб базавай адукацыі. «Напрыклад, па напрамку „педагогіка“ ў нашыя каледжы прыходзяць юнакі і дзяўчаты з сярэднімі баламі атэстата і 9,0, і 10,0. Мяркую, што сярэднія прахадныя балы будуць вышэйш за 8,0. Гэта сведчыць аб тым, прыходзяць не толькі матываваныя, але і вельмі падрыхтаваныя абітурыенты. Па іншых працоўных прафесіях, напрыклад, у каледжы кулінарыі, па цэлым шэрагу спецыяльнасцяў ёсць конкурс і два, і тры чалавекі на месца. Ізноў жа, гэтае сведчанне высокай запатрабаванасці. Ну і, вядома, падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняга звяна для высокатэхналагічных вытворчасцей, размова ідзе пра аўтаматызацыю, рабатызацыю, мікраэлектроніку і іншыя напрамкі, сёння таксама запатрабавана ў нашых 9-класнікаў. Тут прахадныя балы таксама вельмі высокія», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік адукацыйнага ведамства канстатаваў, што напрамкі прафтэхадукацыі, гэта больш за 200 рабочых прафесій, поўнасцю адпавядаюць патрабаванням рэальнага сектара эканомікі і чаканням заказчыкаў кадраў. «Мы ацэньваем наколькі працоўныя прафесіі запатрабаваныя на рынку працы, таму каля па 70 кваліфікацыях мы прыпынілі падрыхтоўку, адпаведна і набор сёлета на ўзровень прафтэхадукацыі. Больш чым па 86 кваліфікацыях мы павялічылі набор у гэтым годзе, зыходзячы менавіта з замовы кадраў», — праінфармаваў Андрэй Іванец. 

Больш за 80% тых, хто паступае на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, — гэта выпускнікі 9-х класаў. У гэтым годзе на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі запланавана прыняць каля 28 тыс. абітурыентаў, таксама 38,6 тыс. дзяцей чакаюць каледжы на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Прыём дакументаў у 9-класнікаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі завершыцца 1 жніўня. «І ў бацькоў, і ў нашых выпускнікоў ёсць яшчэ час зрабіць свой выбар. У цэлым прыёмная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі скончыцца 17 жніўня, на ўзровень прафтэхадукацыі — 23 жніўня. Таму гарачая пара яшчэ працягваецца, але мы ўпэўненыя ў тым, што кожны абітурыент зможа знайсці сваё месца ў нашых каледжах і ў далейшым прыйсці на рынак працы», — адзначыў міністр адукацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю