Іспанскі спецыяліст Хуан Дыяс стаў новым галоўным трэнерам футбалістаў «МЛ Віцебск», паведамляе БелТА.
48-гадовы іспанец змяніў расіяніна Піліпа Сакалінскага, які ўзначальваў віцебскую каманду з чэрвеня. Раней Хуан Дыяс уваходзіў у трэнерскі штаб «Севільі», якая ў 2023 годзе стала пераможцам Лігі Еўропы. У 2026 годзе ён узначальваў маскоўскую «Радзіму», якую ўпершыню ў гісторыі вывеў у расійскую прэм’ер-лігу.
Цяпер «МЛ Віцебск» займае другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, набраўшы 44 ачкі ў 21 праведзеным матчы. Наперадзе футбалісты «Іслачы», у якіх 45 балаў пасля 22 гульняў. У паядынку 24-га тура 11 кастрычніка падапечныя Хуана Дыяса згуляюць у гасцях з футбалістамі «Гомеля».