Top.Mail.Ru
223

Іран назваў умовы спынення ўдараў па Ізраілі

Іран гатовы да пагаднення па ядзернай зброі, але з умовай, што ў яго застанецца права на выкарыстанне атамнай прамысловасці, паведамляе Sputnik са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Ірана Абаса Аракчы.


Размова ідзе аб пагадненні, у якім Тэгеран дасць гарантыі, што ў яго не будзе ядзернай зброі. Таксама Аракчы заявіў аб гатоўнасці спыніць удары па Ізраілі, калі гэтая дзяржава таксама спыніць агрэсію.

«Мы абараняем сябе, гэта самаабарона. Вядома, калі спыніцца, мы таксама спынім адказваць», — сказаў ён у эфіры іранскага тэлебачання.

Акрамя гэтага, Тэгеран хоча, каб ЗША выразна пазначылі сваю пазіцыю па тым, што адбываецца, і «шчыра асудзілі атаку Ізраіля на ядзерную інфраструктуру Ірана».

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю