Top.Mail.Ru
136

Інвестыцыі і спрыяльнае дзелавое асяроддзе: Мінэканомікі назвала ключавыя фактары развіцця рэгіёнаў

Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская назвала ключавыя фактары ўстойлівага эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У сваім выступленні ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце перад слухачамі спецыяльнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Актуальныя пытанні эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага развіцця рэгіёнаў» для кіраўнікоў раённых, гарадскіх выканкамаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства расказала аб выніках мінулай пяцігодкі, выніках рэалізацыі комплексу мер па запуску інвестыцыйнага цыкла, аб фінансавай падтрымцы інвестпраектаў і новых крэдытных прадуктах, а таксама задачах развіцця рэгіёнаў.

«За пяць гадоў мы павінны не толькі забяспечыць рост інвестыцый на 16,7 працэнта, але і павысіць іх якасць. Наша мэта — нарасціць да 45 працэнтаў долю актыўнай часткі ў капіталаўкладаннях. Гэта амбіцыйная задача, якая патрабуе смелых ідэй і новых праектаў», — падкрэсліла Марыя Мажынская.

Асаблівую ўвагу намеснік міністра ўдзяліла ролі мясцовых улад. «Вы лепш за іншых ведаеце патэнцыял сваіх рэгіёнаў. Менавіта на месцах нараджаюцца перспектыўныя бізнес-ідэі, якія здольны ператварыцца ў пункты росту для ўсёй краіны. Міністэрства эканомікі і Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы падтрымаць вашы ініцыятывы», — дадала яна.

Прапановы, агучаныя слухачамі праграмы, будуць улічаны пры ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю