Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская, выступаючы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь перад слухачамі праграмы павышэння кваліфікацыі, расказала аб выніках мінулай пяцігодкі, выніках рэалізацыі комплексу мер па запуску інвестыцыйнага цыкла, аб фінансавай падтрымцы інвестпраектаў і новых крэдытных прадуктах, а таксама задачах развіцця рэгіёнаў.
— За пяць гадоў мы павінны не толькі забяспечыць рост інвестыцый на 16,7 %, але і павысіць іх якасць. Наша мэта — нарасціць да 45 % долю актыўнай часткі ў капіталаўкладаннях. Гэта амбіцыйная задача, якая патрабуе смелых ідэй і новых праектаў, — прыводзіць яе словы прэс-служба Мінэканомікі.
Асаблівую ўвагу намеснік міністра надала ролі мясцовых улад:
— Вы лепш за іншых ведаеце патэнцыял сваіх рэгіёнаў. Менавіта на месцах нараджаюцца перспектыўныя бізнес-ідэі, якія здольныя ператварыцца ў пункты росту для ўсёй краіны. Міністэрства эканомікі і Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі заўсёды адкрытыя для супрацоўніцтва і гатовыя падтрымаць вашы ініцыятывы.
Прапановы, агучаныя слухачамі праграмы, будуць улічаны пры ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства.