24-гадовая іншаземка была адным з арганізатараў анлайн-эскорт-агенцтва, якое працавала і ў Беларусі. Жанчына завербавала і спрабавала арганізаваць выезд у Заходнюю Еўропу 23-гадовай магіляўчанкі. Дзяўчыне абяцалі вялікую зарплату і камфортныя ўмовы для жыцця, але на самай справе яе чакала сексуальнае рабства.
Таксама высветлілася, што іншаземка ўключала ў занятак прастытуцыяй грамадзянак іншых краін і прывозіла іх у Беларусь для работы на агенцтва.
Следчыя распачалі крымінальную справу. Іншаземцы пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць усіх удзельнікаў злачыннай суполкі.