Так, аналітыкі банка звяртаюць увагу на той факт, што інфляцыя ў Беларусі запавольваецца ўжо другі месяц запар.
Гэта вынікае са штотыднёвага макраагляду Еўразійскага банка развіцця.
— Рост цэн склаў 7,1 % (год да года) у верасні 2025-га пасля 7,2 % у жніўні, — канстатуецца ў аглядзе.
Спецыялісты банка адзначаюць зніжэнне тэмпаў росту цэн на тавары: па харчовых — да 9,8 % (год да года) у верасні пасля 9,9 % у жніўні, па нехарчовых — да 2,9 % пасля 3,2 % адпаведна. У той жа час, канстатуюць аналітыкі, інфляцыя ў сектары паслуг павялічылася да 7,9 % у верасні пасля 7,7 % у жніўні, тлумачачы гэта ростам рэгуляваных тарыфаў на ЖКП.
— Упершыню адзначана запаволенне ўстойлівага кампанента росту цэн: базавая інфляцыя знізілася да 7,5 % у верасні (7,7 % у жніўні), што сведчыць аб зніжэнні інфляцыйнага ціску, — робяць акцэнт на пазітыўны трэнд аналітыкі ЕАБР.
Дарэчы, паводле звестак Белстата, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2025-га ў параўнанні са жніўнем склаў 100,5 %, са снежнем 2024-га — 105,8 %.
— Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні 2025 года ў параўнанні са жніўнем 2025-га склаў 100,5 %, са снежнем 2024-га — 106,3 %, — адзначылі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.