Днямі міністр эканомікі Юрый Чабатар пабываў з рабочай паездкай у Брэсцкай вобласці.
У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам Івацэвіцкага філіяла ААТ «Экран» ён расказаў работнікам аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы і адказаў на пытанні, якія іх цікавілі, акцэнтаваўшы ўвагу на важнасці інвеставання ў развіццё кампаніі.
Міністр падкрэсліў, што ў Беларусі створана сістэма стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці: дзейнічаюць камфортныя інстытуцыйныя ўмовы, прапануюцца выгадныя банкаўскія прадукты для рэалізацыі праектаў у розных сферах.
— Добрая сыравінная база і развітая інфраструктура раёна дае магчымасць паспяхова ўвасабляць у жыццё інвестпраекты, нацэленыя на паглыбленую перапрацоўку мясцовых рэсурсаў, імпартазамяшчэнне, лакалізацыю вытворчасці. І дзяржава працягне падтрымліваць такія ініцыятывы ў рамках інвестыцыйнага заканадаўства, а таксама даступным фінансаваннем, — падкрэсліў Юрый Чабатар.
Рабочая паездка міністра прадоўжылася на прадпрыемствах рэгіёна. На Івацэвіцкім спіртзаводзе кіраўнік эканамічнага ведамства азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па павелічэнні вытворчых магутнасцяў прадпрыемства, у ТАА «СТС-Фарм» — з мадэрнізацыяй цэха па выпуску ветэрынарных прэпаратаў.
У Баранавічах Юрый Чабатар наведаў новую вытворчасць халадзільнікаў кампаніі «Мідэа рэфрыжэратар Мануфакторынг», і на месцы вывучыў, як ідзе будаўніцтва інжынернай інфраструктуры індустрыяльнага парка «Бурштын».
Юрый Чабатар адзначыў, што індустрыяльны парк у бліжэйшыя гады павінен стаць драйверам інавацый і прамысловага росту ў рэгіёне, узмацняючы пазіцыі горада як аднаго з вядучых індустрыяльных цэнтраў Брэсцкай вобласці.