Вулкан Леватобі, размешчаны на востраве Флорэс у інданезійскай правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара, за дзень вывяргаўся два разы, паведамляе БелТА.
Па інфармацыі ведамства, попел падняўся на вышыню 5 тыс. м над кратэрам Леватобі Лакі-лакі, або 6584 м над узроўнем мора. Як адзначаецца, попел і дым з вялікай інтэнсіўнасцю распаўсюджваюцца ў заходнім і паўночна-заходнім напрамках. Улады заклікалі жыхароў і турыстаў выконваць указанні, а таксама выкарыстоўваць маскі і рэспіратары для абароны дыхальных шляхоў.
Найбуйнейшы ў свеце інданезійскі архіпелаг, які складаецца з 18 тыс. астравоў, размешчаны ў так званым Ціхаакіянскім вогненным кальцы, з-за чаго рэгіён схільны да моцнай сейсмічнай актыўнасці. Усяго ў Інданезіі налічваецца больш за 500 вулканаў, з іх дзеючых — каля 130.