Ільготу па транспартным падатку на электрамабілі прадоўжаць у Беларусі. Аб гэтым расказала член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Наталля Куляшова перад пачаткам пашыранага пасяджэння пастаяннай камісіі, паведамляе БелТА.
Па словах Наталлі Куляшовай, ільготу плануецца падоўжыць на наступны год. «Далей мы будзем глядзець, наколькі будзе неабходна яе прадаўжаць», — падкрэсліла дэпутат.
Яна дадала, што сёлета з Падатковага кодэкса выдалены неэфектыўныя або малаэфектыўныя льготы. Гэта азначае, што ў кодэксе не будзе льгот, якія ёсць, але фактычна плацельшчыкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь імі не карыстаюцца або карыстаюцца адзін-два плацельшчыкі, а гэта ўжо індывідуальная дзяржаўная падтрымка.
У Палаце прадстаўнікоў праходзіць пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. У пасяджэнні бяруць удзел намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, кіраўнікі Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.