Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым. На сустрэчы абмеркавалі пытанні далейшага развіцця беларуска-казахстанскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва і іншыя важныя тэмы.
«Адносіны паміж нашымі краінамі характарызуюцца высокім узроўнем даверу, высокім узроўнем супрацоўніцтва па ўсіх кірунках: і міжурадавае, і міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. — Вядома ж, у аснове гэтых адносін — выбудаваныя за працяглы перыяд адносіны паміж нашымі кіраўнікамі, паміж нашымі прэзідэнтамі. Мы ўзаемадзейнічаем не толькі ў рамках гандлёва-эканамічнага, палітычнага супрацоўніцтва, але і на міжнародных пляцоўках, падтрымліваючы адзін аднаго па розных пытаннях, па розным спектры, коле тых тэм, якія закранаюць пытанні міжнароднай бяспекі».
Спікер Палаты прадстаўнікоў акцэнтаваў, што добрыя адносіны склаліся і паміж парламентамі дзвюх краін, функцыянуюць групы дружбы па ўзаемадзеянні: «Сёлета кіраўнік групы дружбы прыязджаў у Беларусь у якасці назіральніка на Прэзідэнцкія выбары. У тым ліку адбыліся працоўныя кантакты і сустрэчы. У рэжыме відэаканферэнцыі таксама ўстанаўліваюцца пэўныя кантакты. Гэта значыць, працэс ідзе, мы настроены на такі ж працоўны канкрэтны дыялог і ў далейшым».
У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімур Жаксылыкаў заўважыў, што адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам можна ахарактарызаваць як адносіны стратэгічнага партнёрства і дружбы: «Яны актыўна развіваюцца па ўсім спектры ўзаемадзеяння палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сфер. Упэўнены, што нашы сяброўскія ўзаемаадносіны будуць такім жа чынам развівацца і ў далейшым. Сёння паміж нашымі краінамі рэалізоўваецца 14 агульных праектаў. Гэта зборка трактароў „Беларус“, буйнагабарытнай тэхнікі, аўтамабіляў БелАЗ, а таксама праекты ў сферы ліфтавага машынабудавання, сельскагаспадарчых камбайнаў і многае-многае іншае».
Ён дадаў, што, нягледзячы на няпростую геапалітычную, складаную глабальную эканамічную сітуацыю, адносіны паміж краінамі паслядоўна, вельмі актыўна, паступальна развіваюцца па ўсім спектры ўзаемадзеяння.
У тэму
Па выніках сустрэчы старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў расказаў журналістам, што Беларусь выбудоўвае стратэгічныя саюзніцкія адносіны з Казахстанам: «Мы надаём вялікае значэнне развіццю двухбаковага супрацоўніцтва абсалютна па ўсіх кірунках. У 2024 годзе ўзаемны тавараабарот склаў адзін мільярд 100 мільёнаў долараў, і ў нас захоўваюцца вельмі добрыя перспектывы па нарошчванні ўзаемнага гандлю, развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Мы вельмі актыўна ўзаемадзейнічаем з нашымі казахстанскімі калегамі на міжнародных пляцоўках, такіх як Міжпарламенцкі саюз, Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АДКБ». Паводле яго слоў, на сустрэчы абмеркавалі не толькі міжпарламенцкае супрацоўніцтва: «Пытанні эканомікі, гандлёва-эканамічныя адносіны таксама былі ў цэнтры ўвагі. Актыўна абмяркоўвалася і гуманітарная праблематыка, супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, аховы здароўя».
Фота БелТА