Top.Mail.Ru

Ігар Сергеянка здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць

Падчас паездкі Старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, азнаёміўся з гатоўнасцю машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ, а таксама са станам спраў у жывёлагадоўчай галіне, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


У паездцы Ігара Сергяенку суправаджалі прадстаўнікі Мінсельгасхарча, а таксама кіраўнікі Верхнядзвінскага і Міёрскага раёнаў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў дэталёва азнаёміўся з тым, як прайшла ў гаспадарках зімоўка буйной рагатай жывёлы, як ідуць справы з арганізацыяй яе кармлення і ўтрымання, захаваннем ветэрынарна-санітарных правіл і тэхналагічнай дысцыпліны.

Наведаны прадпрыемствы ААТ «Любінава», УП «Чарэсы», ААТ «Узменскі край» Міёрскага раёна, міжраённы механізаваны атрад на базе ААТ «Верхнядзвінскі райаграсэрвіс», УВП «Вужыца-Аагра», ААТ «Белькаўшчына», ААТ «Шайтэрава» Верхнядзвінскага.

У цэлым работа па падрыхтоўцы да пасяўной ідзе поўным ходам. Аднак у Міёрскім раёне кіраўніцтву гаспадарак выказаны шэраг заўваг па якасці ўтрымання буйной рагатай жывёлы, умовах захоўвання кармоў, гатоўнасці тэхнікі да веснавых палявых работ. Спецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання акцэнтавалі ўвагу на неабходнасць больш строгага ўліку і ідэнтыфікацыі кароў, вядзення племянной работы, гарантавання эпідэмічнай бяспекі

Сітуацыя ў Верхнядзвінскім раёне значна адрозніваецца ў лепшы бок.

Утрыманне жывёлы адпавядае ветэрынарна-санітарным правілам. Тэхніка прыведзена ў гатоўнасць да палявога выхаду, статыстыка па яе спраўнасці супадае з рэаліямі.

Фота Палаты прадстаўнікоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю