Top.Mail.Ru
332

Ігар Марзалюк: Беларускае супраціўленне не мае аналагаў у гісторыі Другой сусветнай вайны

Сярод 34,4 млн. савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, звыш 1,3 млн. — беларусы і ўраджэнцы Беларусі.

Такую лічбу прыводзіць Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук , які ў складзе парламенцкай дэлегацыі прымаў удзел у Міжнародным патрыятычным форуме «Вялікая спадчына —агульная будучыня» у Валгаградзе. 

«Акупіраваная фашыстамі Беларусь стала краінай, дзе разгарнулася найбуйнейшае ў Еўропе супраціўленне, — адзначае парламентарый-гісторык. — Беларускае супраціўленне — гэта партызанскі і падпольны рух, якія не маюць аналагаў у гісторыі Другой сусветнай вайны. З нацыстамі змагаліся звыш 374 тысячы партызан, каля 400 тысяч чалавек складалі няўзброены рэзерв партызанскіх сіл, больш за 70 тысяч патрыётаў-падпольшчыкаў дзейнічалі ў гарадах і іншых населеных пунктах.. Таксама значным быў уклад у перамогу эвакуіраваных у савецкі тыл беларусаў».

«Нашы продкі дэманстравалі цуды асабістай мужнасці, — адзначыў Ігар Марзалюк.. — У гады вайны 475 беларусаў і ўраджэнцаў нашай рэспублікі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра атрымалі. Залатую Зорку Героя двойчы. Сярод поўных кавалераў ордэна Славы — 74 нашых землякі».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю