Top.Mail.Ru

Грып можа прыйсці раней. Калі ў Беларусі прагназуюць уздым захваральнасці

Уздым захваральнасці на грып у Беларусі чакаюць у канцы студзеня — пачатку лютага. Аднак не выключана, што гэта можа адбыцца раней, паведаміла начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан у прэс-цэнтр БелТА.


«Цяпер прагноз сітуацыі з уздымам захваральнасці на грып пакуль нічым не адрозніваецца ад папярэдніх гадоў. Мы чакаем яго ў характэрныя для нашай краіны тэрміны — канец студзеня — пачатак лютага», — сказала Іна Карабан.

Аднак ёсць меркаванне, што ўздым захваральнасці можа адбыцца раней, таму што сёлета будуць цыркуляваць новыя штамы вірусаў грыпу — яны ўключаны ў склад вакцын, якімі будуць рабіць прышчэпкі жыхарам Беларусі.

Для вакцынацыі сёлета прапанаваны вакцыны, якія прымяняліся і ў мінулым годзе: «Грыпол плюс», «Інфлювак Тэтра», «Ваксігрып Тэтра».

Прайсці вакцынацыю ў першую чаргу, паводле слоў Іны Карабан, трэба дзецям ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзецям ад 3 гадоў і дарослым з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі і людзям старэйшым за 65 гадоў — менавіта гэта катэгорыя часцей за ўсё трапляе ў стацыянар з постгрыпознымі пнеўманіямі.

Рэкамендавана вакцынавацца таксама цяжарным і прадстаўнікам пэўных прафесійных груп — медыцынскім, фармацэўтычным работнікам, работнікам устаноў з кругласутачным рэжымам знаходжання і тым, хто знаходзіцца там, работнікам органаў дзяржкіравання, якія забяспечваюць бяспеку і жыццядзейнасць дзяржавы.

«Вакцынацыя — спецыфічны сродак прафілактыкі, накіраваны на прафілактыку ўскладненняў супраць грыпу. Яна прафілакціруе не само захворванне, а менавіта ўскладненне пасля перанесенага захворвання», — падкрэсліла Іна Карабан.


Паводле яе слоў, даныя штогадовага маніторынгу паказваюць, што ў стацыянары з ускладненнямі трапляюць менавіта тыя, хто не быў прышчэплены супраць грыпу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю