ДТЗ з удзелам грузавіка і матацыкла адбылося на вул. Сяліцкага ў Мінску" раніцай 25 чэрвеня, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на ДАІ.
Па папярэдніх дадзеных, каля 7:00 21-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля Shacman, рухаючыся па вул. Сяліцкага, паблізу дома № 2 на вул, сутыкнуўся з матацыклам Suzuki. Ад удару двухколавы транспартны сродак адкінула ў бок, дзе ён урэзаўся ў аўтамабіль Citroen.
Адзначаецца, што 33-гадовы матацыкліст дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.