Top.Mail.Ru

Гродзенскі «Рытм» выйграў жаночы чэмпіянат Беларусі па індор-хакеі

Хакеісткі гродзенскага «Рытма» сталі пераможцамі чэмпіянату Беларусі па індор-хакеі сярод жаночых каманд сезона-2025/26.



Удзел у «Фінале чатырох» у сталічным Палацы спорту ўзялі найлепшыя каманды па выніках двух тураў рэгулярнага чэмпіянату. У першым паўфінале смалявіцкая «Вікторыя» ў серыі булітаў была мацнейшай за «Тэкстыльшчыка» з Баранавіч, другую пуцёўку ў галоўную гульню турніру атрымаў гродзенскі «Рытм», які таксама ў пасляматчавых кідках адолеў ХК «Мінск». Перамогу ў фінале па суме двух матчаў атрымалі дзяўчаты з Гродна (4:3, 3:1).

Для «Рытма» тытул у чэмпіянаце Беларусі па індор-хакеі стаў 26-м у гісторыі клуба. 

Бронзавыя медалі нацыянальнага першынства — 2025/26 заваявалі хакеісткі «Мінска». У супрацьстаянні за трэцяе месца каманда са сталіцы абмянялася перамогамі з «Тэкстыльшчыкам» (1:2, 6:3), пасля чаго выйграла серыю булітаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю